ВЯСЕЛЛЯ І РАДАСЦІ ХОПІЦЬ НА УСІХ!

18 октября 2024
ВЯСЕЛЛЯ І РАДАСЦІ ХОПІЦЬ НА УСІХ!

У нашым ДЦРД працягваецца карагод восеньскіх свят. З гэтай нагоды 18 кастрычніка у старэйшай "А" і старэйшай "В" групах адбыліся забавы "Восеньскія сустрэчы", якія падрыхтавала музычны кіраўнік Сапегіна М.І. Вялікую дапамогу у іх правядзенні аказалі выхавацелі дашкольнай адукацыі Пяцельская А.У., Кароза А.В., Кавалевіч А.А., Ігнатовіч А.К.

Як прыгожа і мілагучна гучала беларуская мова на гэтым свяце! Як хораша танцавалі і спявалі нашы выхаванцы! Якія сардэчныя віншаванні адрасавалі дзеці мамам і татам, і усім сваім родным!

Але нашы педагогі ніколі не падыходзяць да любой справы абыякава. У ў гыты раз яны зноў праявілі крэатыў. Для матуль і дзяцей былі праведзены майстар-класы.

У старшай "А" групе кіравала дзеяннем Пяцельская А.У. і на радасць усіх з'явіліся прыгожыя самаробныя вазы.

Педагогі старэйшай "В" групы запрасілі у госці нашых даўніх знаёмых - прадстаўнікоў ДУК "Ваўкавыскі раённы цэнтр рамёстваў".  Усе хто прысутнічалі ў зале былі зачараваны майстром народных мастарцких рамёств Абрамчук Жанай Здіславаўнай, разам з якой дзеці і матулі зрабілі ляльку-берагіню.

У нашых сэрцах назаўсёды застануцца цёплыя пачуціі і эмоцыі ад усіх мерапрыемтваў, якія праходзяць у нашай установе у рамках тематычнага тыдня бацькоўскай любві.

<