ВОСЕНЬСКІЯ СУСТРЭЧЫ ДАРОСЛЫХ І ДЗЯЦЕЙ.
01 ноября 2024
Як прыемна правесці восеньскі вечарок у прыемнай кампаніі! Таму выхаванцы сярэдняй "Б" групы 29 кастрычніка запрасілі на забаву "Восеньскія сустрычы" сваіх родных і сяброў. Каб свята прайшло добра, нашы дзеці загадзя разам з музычным кіраўніком Сапегінай М.І., выхавацелямі дашкольнай адукацыі Мядзведзь В.М., Кулік І.У. рыхтавалі музычныя нумары: песні, танцы, вершы.
І сюрпрыз атрымаўся. Матулі і бацькі любаваліся сваімі дзецьмі. Як пяшточна гучалі віншаванні! Як прыгожа кружыліся хлопчыкі і дзяўчынкі у карагодзе! Як весела гулялі з грыбамі Мухаморам і Баравіком!
Час свята праляцеў вельмі хутка, але тыя эмоцыі, якія падарылі гледачам вядучая Мядзведзь В.М. і выхаванцы групы, на доўгі час застануцца у сэрцах тых, хто прысутнічаў на свяце!