УРА! КАНИКУЛЫ! МАЯ РАДЗІМА - БЕЛАРУСЬ!!
Беларусь – краіна, якая мае сваю гісторыю, свае традыцыі і культуру. За сваю шматвекавую гісторыю яна была заваявана шмат разоў, але сама ніколі не была заваёўнікам. Беларусам прыходзілася мяняць веру, прымаць чужую культуру і мову, але пры ўсім гэтым Беларусь ніколі не губляла сваёй самабытнасці.
Сення у нас адбылася забава для дзяцей “Мая Радзіма - Беларусь”. Мэтай дадзенага мерапрыемства было фарміраванне ў падрастаючага пакалення любові да сваёй Радзімы, цікавасці і павагі да яе гісторыі і культуры, адказнага стаўлення да сучаснасці і будучыні роднага краю. Былі арганізаваны гульні, дзякуючы якім выхавальнікі змаглі пабыць у ролі перакладчыкаў, здзейснілі завочнае падарожжа па шасці абласцях нашай рэспублікі, паказалі добрыя веды па гісторыі Беларусі, даведаліся шмат цікавага пра абрады і традыцыі беларускага народа.
Удзел у мерапрыемстве прымалі навучэнцы Ваўкавыскага педагагічнага каледжа, якія праходзілі практыку ў нашай установе.
Мы упэўнены, што менавіта такія мерапрыемствы нясуць у сабе выхаваўчую каштоўнасць і спрыяюць фармаванню высокамаральных і патрыятычных пачуццяў нашых дзяцей и моладзі.