Мову родную вывучаем, да мастацкай літаратуры дзяцей далучаем, сакрэты педагагічнага майстырства адчыняем.
Як выхоўваць у дзяцей цікавасць да беларускай мастацкай літаратуры і фальклору? Як далучаць выхаванцаў да авалодання роднай мовай? На гэтыя пытанні паспрабавалі разам адказаць педагогі нашай установы на семінары-практыкуме, які падрыхтавала і правяла выхавацель дашкольнай адукацыі Лобік І.У.
Удзельнікі мерапрыемства з самага пачатку уключыліся у працу, паказаў сваю эрудыцыю, адказваючы на пытанні па зместу адукацыйных вобласцей "Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін" і "Мастацкая літаратура" вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Далей, праз практычныя заданні, выхавацелі дашкольнай адукацыі успомнілі мэтады і прыёмы працы з дзецьмі па заяўленай тэме семінара.
Як прыемна, што увесь час гучала беларуская мова, нашы педагогі з задавальненнем прымалі удзел ва усіх практыкаваннях, знаёміліся з вопытам калег, дзяліліся сваімі педагагічнымя знаходкамі.
А як жа адказы на пытанні, якія узніклі у пачатку? Яны не засталіся без без увагі. Усе разам упэўнена зрабілі выснову, што мастацкія творы для дзяцей - гэта адкрыццё імі вобразнага гучання роднай мовы, захапляльнай чароўнай мелодыі мастацкага вобраза і паэтычнай рыфмы. Чароўныя радкі гукаў і слоў робяць успрыманне навакольнага свету дзецьмі яскравым, вобразным, малюнкавым. І мэта дарослых дапамагчы нашым дзеткам адчуць хараство і глыбокі сэнс мастацкага слова, аваладаць нашай роднай, мілагучнай і прыгожай беларускай мовай.