Мы- беларусы і гэтым ганарымся!
07 июля 2023
04.07.2023 у ДЦРД прайшло свята для выхаванцаў "Мы -беларусы і гэтым ганарымся".
Рабяты з задавальненнем весяліліся і гулялі на свежым паветры. Дзеці вадзілі карагоды,
выканалі з дапамогай музычных інструментаў кампазіцыі "Саўка ды Грышка" і "Полька-Янка".
З выхаванцамі праведзены беларускія гульні "Чароўныя званочкі","Бабка", "Кій".
Усе ўдзельнікі свята выдатна правялі час, атрымалі шмат станоўчых эмоцый і наблізіліся да
беларускай народнай культуры.