21 лютага - міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага ў свеце адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года. Беларуская мова прызнаная ЮНЕСКА другой у свеце па мілагучнасці пасля італьянскай! Беларусы маюць дзве дзяржаўныя мовы – рускую і беларускую, але, нягледзячы на тое, што большасць грамадзян рэспублікі размаўляюць па-руску, менавіта беларуская мова з'яўляецца нашай спрадвечнай, матчынай мовай.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.